29 чэрвеня 2025, Нядзеля, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Абрамовічу пагражае суд праз продаж «Чэлсі»

19
Politico: Абрамовічу пагражае суд праз продаж «Чэлсі»
Раман Абрамовіч

Брытанскі ўрад мае намер адправіць гэтыя сродкі ва Украіну.

Брытанскі ўрад заявіў пра гатоўнасць падаць у суд на расейскага мільярдэра Рамана Абрамовіча, каб накіраваць сродкі ад продажу футбольнага клуба "Чэлсі" на гуманітарную дапамогу Украіне, піша Politico (пераклад — сайт Charter97.org).

"Урад мае намер дамагчыся таго, каб даход ад продажу «Чэлсі» быў накіраваны на гуманітарныя мэты ва Украіне пасля незаконнага поўнамаштабнага ўварвання Расеі», — гаворыцца ў супольнай заяве міністра фінансаў Рэйчэл Рыўз і кіраўніка МЗС Дэвіда Лэмі.

Сума на £2,5 млрд, выручаная ад продажу клуба амерыканскаму кансорцыуму ў траўні 2022 года, застаецца замарожанай на рахунку ў брытанскім банку. Абрамовіч, які трапіў пад санкцыі ў сакавіку 2022 года за меркаваныя сувязі з Уладзімірам Пуціным, сцвярджаў, што грошы павінны пайсці на дапамогу «ўсім ахвярам вайны», уключаючы пацярпелых у Расеі.

«Мы вельмі расчараваныя тым, што дагэтуль не ўдалося дасягнуць пагаднення са спадаром Абрамовічам», — адзначылі брытанскія чыноўнікі. — «Хоць мы пакідаем дзверы для перамоў адкрытымі, гатовыя разглядаць гэтае пытанне ў судзе, каб пацярпелыя ва Украіне атрымалі дапамогу як мага хутчэй».

Пасля пачатку вайны ва Украіне ў лютым 2022 года Абрамовічу выдалі спецыяльную ліцэнзію на продаж «Чэлсі» пры ўмове, што ён не атрымае асабістай выгады ад угоды.

У снежні 2023 года Абрамовіч беспаспяхова аспрэчваў санкцыі ЕЗ, патрабуючы кампенсацыю сумай €1 млн за шкоду рэпутацыі. Суд ЕЗ адхіліў пазоў, прызнаўшы меры санкцыйнага ціску правамернымі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках