28 чэрвеня 2025, Субота, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На папулярным у беларусаў курорце апячаталі 174 гатэлі

На папулярным у беларусаў курорце апячаталі 174 гатэлі

Праз парушэнні нормы пажарнай бяспекі.

У Анталіі (Турцыя) на патрабаванне Міністэрства культуры і турызму былі прыпыненыя ліцэнзіі 174 з 294 гатэляў, якія працуюць у межах Цэнтральнага раёна горада Муратпаша. Пра гэта паведамляе haberimizvar.net са спасылкай на заяву мясцовых уладаў.

Пажарная служба сталічнага муніцыпалітэта Анталіі праверыла 294 аб'екты. У значнай колькасці аб'ектаў спецыялісты выявілі хібы, у гарантаванні бяспекі турыстаў у выпадку ўзгаранняў і пажараў. Гэта тычыцца гатэляў, якія валодаюць спрошчанымі ліцэнзіямі на дзейнасць у гатэльнай сферы, гэта значыць не буйных або сеткавых гатэляў.

Муніцыпалітэт даў гатэлям тэрмін да 31 траўня 2025 года для ліквідацыі хібаў і атрымання справаздачы аб адпаведнасці пажарнай ахове. Але многія - 174 гатэлі-патрабаванні не выканалі. Праз гэта з панядзелка, 2 чэрвеня, пачалася працэдура апячатвання тых гатэляў, якія не ліквідавалі хібы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках