Пяскоў адрэагаваў на выбухі ў РФ пасля спецаперацыі СБУ
11- 3.06.2025, 15:05
- 13,856

Фота: Getty Images
Пуцін атрымліваў інфармацыю анлайн.
Спікер расейскага дыктатара Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў серыю выбухаў у расейскіх рэгіёнах, якія адбыліся пасля маштабнай спецаперацыі СБУ «Павуцінне», накіраванай на знішчэнне вайсковай авіяцыі РФ.
Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на тэлеграм-канал ТАСС.
Пяскоў заявіў, што Уладзімір Пуцін быў праінфармаваны аб інцыдэнтах у рэжыме рэальнага часу.
«Прэзідэнт атрымліваў інфармацыю ў рэжыме анлайн. Гэта першае. Вы ведаеце, што ідзе следства, якое распачаў Следчы камітэт РФ. І быў таксама адпаведны зварот Міністэрства абароны. Я прапаную дачакацца вынікаў следства і арыентавацца на змест заявы Міністэрства абароны», - сказаў спікер Крамля.
Напярэдадні стала вядома аб серыі выбухаў на тэрыторыі РФ, звязаных з аперацыяй СБУ, у выніку якой былі пашкоджаныя ключавыя вайсковыя аб'екты, прынамсі, на авіябазах.