NI: Як «добраахвотнікі» Пхеньяна пачуваюцца на вайне
2- 3.06.2025, 17:01
- 16,178

Свабодны інтэрнэт прычыніў больш шкоды, чым украінскія дроны.
Паўночнакарэйскія жаўнеры, якія змагаюцца на баку Расеі ў Курскай вобласці, сутыкаюцца з цяжкімі стратамі і праблемамі з дысцыплінай. Нягледзячы на гэта, Масква высока ацэньвае іх удзел і нарошчвае вайсковай супрацоўніцтва з Пхеньянам, піша амерыканскае выданне The National Interest (пераклад - сайт Charter97.org).
Пуцін хваліў паўночнакарэйскіх байцоў за «прафесіяналізм, мужнасць і гераізм». Са слоў сакратара Савета бяспекі РФ Сяргея Шайгу, расейска-паўночнакарэйскія дачыненні «развіваюцца вельмі актыўна», уключаючы пастаўкі зброі і абмен тэхналогіямі. Падтрымка распаўсюджваецца і на ракетныя, а магчыма, і ядзерныя праграмы Пхеньяна.
На гэтым тыдні стала вядома, што Расея перадала Паўночнай Карэі зенітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр», што, на думку экспертаў, значна ўзмацняе СПА КНДР.
З пачатку 2023 года Пхеньян адправіў больш за 11000 жаўнераў, а да траўня 2025 года іх колькасць перавысіла 15000. Страты цяжкія: да студзеня загінула да 1000 чалавек, тысячы атрымалі раненні. Прычына - выкарыстанне тактыкі «мясных штурмаў», як у Карэйскай вайне 1950-х.
Аднак сапраўдным выклікам сталі не ўкраінскія дроны, а…вольны доступ да інтэрнэту. Паўночнакарэйскія байцы, упершыню апынуўшыся ва ўмовах без цэнзуры, масава захапіліся парнаграфіяй, што выклікала імклівы спад дысцыпліны.
Хоць Крэмль падкрэслівае брацкую дапамогу, сам факт прыцягнення КНДР сведчыць аб дэфіцыце людскіх рэсурсаў у расейскім войску.