«Лішняя нагода яшчэ раз нагадаць Лукашэнку пра абавязацельствы»
1- 3.06.2025, 16:51
- 6,618

Што чакае дыктатара ў Кітаі.
Цікавасць Кітая да Беларусі наўрад ці высокая: Сі можа хіба што спытаць Лукашэнку, што ў таго з планамі на будучыню пасля правалу ідэі з Беларуссю як еўрапейскім хабам. Пра гэта «Белсату» распавёў кітаіст з Лейпцыгскага ўніверсітэта Аляксей Чыгадаеў.
У адрозненне ад Лукашэнкі, Сі Цзіньпін не знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі, нагадвае Чыгадаеў. Кожны дзень Сі праводзіць па некалькі сустрэч, ледзь не кожны дзень-два - з прэзідэнтамі або прэм'ер-міністрамі.
«Для Сі Цзіньпіна гэта сустрэча такая дастаткова прахадная, – тлумачыць Чыгадаеў. - Ён цяпер усё ж заняты больш Інда-Ціхаакіянскім рэгіёнам. Але тым не менш гэта лішняя нагода яшчэ раз нагадаць Лукашэнку аб тым, што ў яго ёсць палітычныя і эканамічныя абавязацельствы перад Кітаем».
З эканамічнага пункту гледжання Кітай могуць цікавіць калійныя ўгнаенні і прадукцыя аграпрамысловага комплексу, але буйных інвестыцый Кітая ў Беларусь пакуль няма і не прадбачыцца.