У Лідзе матацыкліст рызыкнуў сваім жыццём, каб выратаваць хлопчыка
10- 3.06.2025, 18:07
- 15,528

Хлопчык пераходзіў дарогу на чырвонае святло.
Пешаход спрабаваў перайсці дарогу на чырвонае святло святлафора, піша партал autogrodno.by.
30 траўня кіроўца матацыкла Kawasaki рухаўся па вуліцы Ленінскай у Лідзе. Яму давялося рэзка затармазіць і ўпасці, каб не збіць хлопчыка, які пераходзіў дарогу на чырвонае святло. Відэа здарэння апублікавала ТРК «Гродна».
Матацыкліст атрымаў цяжкія траўмы, уключаючы пераломы рэбраў.
Што з хлопчыкам цяпер, невядома.