У Жабінцы пад дахам дома выявілася італьянская «берэта» часоў Другой сусветнай
15- 3.06.2025, 18:51
- 13,670

ФОТАФАКТ.
На даху прыватнага дома ў Жабінцы выявілі італьянскі пісталет Beretta мадэлі 1934 года. Ён прыдатны для страляніны, паведамілі ў Дзяржкамітэце судовых экспэртыз.
Жыхар Жабінкі дапамагаў сваякам у разборцы даху набытага дома. Ва ўцяпляльніку гарышча ён выявіў пісталет і паведаміў міліцыі. Зброю адправілі на экспэртызу.
Яна паказала, што гэта італьянскі пісталет Beretta мадэлі 1934 года, які прыдатны для стральбы патронамі калібра 7,65 мм.
«Са слоў заяўніка, пісталет мог быць схаваны былым гаспадаром дома, які з'яўляўся ўдзельнікам дзвюх сусветных войнаў», — паведамілі ў ГКСЭ.
Такія пісталеты выпускаліся з 1934 да 1980 годп, выкарыстоўваліся італьянскімі і іншымі вайскоўцамі падчас Другой сусветнай вайны, былі жаданымі трафеямі.
З пісталета такой мадэлі ў 1948 годзе быў забіты індыйскі змагар за незалежнасць Махатма Гандзі.
