Аперацыя «Павуцінне»: На авіябазе РФ «Белая» знішчаныя чатыры Ту-22 і тры Ту-95
3- 3.06.2025, 19:05
- 51,774

З'явіліся спадарожнікавыя здымкі.
У сеціве паказалі патраплянне ўкраінскімі дронамі парасейскай авіябазы «Белая» ў Іркуцкай вобласці РФ у рамках спецаперацыі СБУ «Павуцінне». Ёсць знішчаныя стратэгічныя бамбавікі.
Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Так, на аэрадроме «Белая» атрымалася верыфікаваць знішчэнне чатырох Ту-22 і трох Ту-95. Яшчэ адзін Ту-95, магчыма, пашкоджаны.

Таксама аналіз відэа і спадарожнікавых здымкаў дазволіў выданню незалежна пацвердзіць знішчэнне не менш як 11 расейскіх стратэгічных бамбавікоў у рамках аперацыі СБУ «Павуцінне» 1 чэрвеня 2025 года - 7 Ту-95 (і адзін, імаверна, пашкоджаны), 4 Ту-22 М3 і адзін грузавы самалёт Ан-12, які не належыць да стратэгічнай авіяцыі.