30 чэрвеня 2025, панядзелак, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка паслаў пакаянны ліст Сі і маліў аб сустрэчы»

22
«Лукашэнка паслаў пакаянны ліст Сі і маліў аб сустрэчы»

Лідар Кітая не хацеў прымаць дыктатара праз сітуацыю на польскай мяжы.

Крыніцы "Беларускай выведкі" паведамілі, што МЗС РБ на працягу пяці месяцаў літаральна клянчыў сустрэчу Лукашэнкі і Сі.

- Лукашэнка знемагаў ад злосці, потым прайшоў усе стадыі гаравання ад адмаўлення да прыняцця. Адказ кітайцаў быў просты - не запланавана ў афіцыйным графіку. Апошнім ударам стала адмова Сі ў камунікацыі у Маскве.

З нашых звестак прычына - польская мяжа і здача суверэнітэту на карысць Расеі. Да ціску на польскім кірунку нядаўна далучыліся і ЗША. Паводле нашых звестак Лукашэнка паслаў пакаянны ліст Сі і маліў аб сяброўскай сустрэчы па-за афіцыйным фарматам.

Нам вядома, што ліст утрымліваў крык аб дапамозе і поўную капітуляцыю, а таксама маленне абараніць ад вар'яцкай экспансіі Крамля. Кітайцы адказалі згодай. Аднак па прыбыцці беларускую дэлегацыю літаральна паставілі на паўзу. Імператар заняты і не прымае, пакуль…

Такім чынам усходні брат спрабуе яшчэ раз паспрабаваць данесці да Лукашэнкі, што “глобус Беларусі” існуе толькі ў падсвядомасці самога дыктатара і ягоных апрычнікаў, - піша тэлеграм-канал.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках