9 кастрычнiка 2025, Чацвер, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Планы Крамля сарваныя

5
ISW: Планы Крамля сарваныя

У расейскай авіяцыйнай прамысловасці праблемы.

Расея спрабуе павялічыць вытворчасць баявой авіяцыі ў сярэдне- і доўгатэрміновай перспектыве, аднак гэты працэс значна ўскладняецца праз уплыў міжнародных санкцый, недахоп кампанентаў і дэфіцыт кваліфікаваных працаўнікоў.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Аналітыкі з ISW спасылаюцца на звесткі фінскага выдання Yle, якое на аснове спадарожнікавых здымкаў зафіксавала, што на Казанскім авіяцыйным заводзе з сярэдзіны 2024 года да траўня 2025 года пабудавалі або пашырылі, прынамсі, пяць вытворчых карпусоў агульнай плошчай 19 тысяч квадратных метраў.

Прадпрыемства займаецца выпускам і мадэрнізацыяй стратэгічных бамбавальнікаў Ту-160М, Ту-160М2, Ту-22М3, а таксама некаторых мадэляў верталётаў. Улады РФ плануюць пашырыць вытворчасць да 2026 года, аднак ужо зараз назіраюцца значныя цяжкасці.

У студзені 2025 года Расея паведаміла аб запуску новага вытворчага цэха, мадэрнізацыі тэхналогій і закупе абсталявання. Планавалася, што Казанскі завод выпусціць 4 самалёты Ту-214 у 2025-м годзе, сем у 2026-м, сямнаццаць - у 2027-м і 28 - у 2028-м годзе.

Насамрэч паводле інфармацыі ISW, у 2024 годзе прадпрыемству ўдалося паставіць толькі два Ту-160М2 і два Ту-160М. Асноўнымі прычынамі затрымак называюць санкцыйныя абмежаванні, недахоп імпартных кампанентаў і недахоп працоўнай сілы.

ISW прагназуе, што нават у выпадку фізічнага пашырэння вытворчасці, гэтыя фактары і ў далейшым будуць тармазіць вайсковую авіяцыйную праграму РФ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках