13 кастрычнiка 2025, панядзелак, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь ідзе хваля спякоты з Еўропы

1
У Беларусь ідзе хваля спякоты з Еўропы

Надвор'е зменіцца 3 ліпеня.

У заходнюю і паўднёвую Еўропу прыйшла моцная спякота: як расказвае ВВС, 28 чэрвеня ў Эль-Гранада, што на поўдні Гішпаніі, тэмпература дасягнула +46°С. За 30 было ў Партугаліі, Італіі, Францыі - нават у Англіі. У Барселоне дворнік памерла ад перагрэву, у Балонні ствараюць «кліматычныя хованкі». У некаторых рэгіёнах тэмпература будзе падвышацца да сярэдзіны тыдня.

У Беларусі пакуль умерана цёпла: на 30 чэрвеня прагназуюць ад +18 да +23. Праблема зараз у ветры: на раніцу 30 чэрвеня абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі, бо парывы ветру могуць дасягаць 15-20 м/с.

Паводле папярэдніх прагнозаў (якія яшчэ могуць змяніцца), спякота дойдзе да Беларусі 3 ліпеня. На дзяржаўны Дзень Рэспублікі ў Берасці прагназуюць +33. Да Менска спякота дойдзе 4 ліпеня - на Дзень незалежнасці Злучаных Штатаў абяцаюць +29. 5-6 ліпеня хваля спякоты павінна прайсці, чакаецца ажно +15 удзень на поўдні. 7-8 ліпеня павінна прыйсці наступная хваля спякоты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках