Кіраўнік Orlen: Цэнтральную Еўропу вызвалілі ад расейскай нафты
3- 30.06.2025, 11:48
- 3,682

Польскі нафтаперапрацоўчы завод спыняе закупы ў РФ.
Польскі нафтаперапрацоўчы завод Orlen не будзе закупляць расейскую нафту для свайго чэшскага НПЗ пасля 30 чэрвеня.
Пра гэта заявіў генеральны дырэктар кампаніі Ірэнеуш Фафара, паведамляе Reuters.
Кантракт з «Раснафтай» на пастаўку расейскай нафты на НПЗ «Літвінаў» у Чэхіі стаў апошнім, які звязвае Orlen з расейскай нафтай,
«Сёння мы вызвалілі Цэнтральную Еўропу ад расейскай нафты», — заявіў Фафара на прэс-канферэнцыі.