23 верасня 2025, aўторак, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль канчаткова засакрэціў звесткі аб расейскай эканоміцы

9
Крэмль канчаткова засакрэціў звесткі аб расейскай эканоміцы

Расея ўтойвае адчувальную інфармацыю.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін пашырыў пералік інфармацыі, якая падпадае пад закон аб дзяржаўнай таямніцы ў Расеі, яшчэ больш узмацняючы свой кантроль над грамадствам на фоне прадаўжэння вайны ва Украіне.

Аб гэтым піша Bloomberg. Згодна з указам, да дзяржаўнай таямніцы цяпер могуць належаць звесткі аб замежнай палітыцы Расеі, міжнародным гандлі і эканамічнай палітыцы, навуковых распрацоўках, а таксама падрыхтоўцы да магчымай вайсковай мабілізацыі. Асобы, якія без дазволу атрымаюць такую інфармацыю, могуць быць асуджаныя да васьмі гадоў зняволення.

«Гэта знішчэнне экспертнай ацэнкі расейскай эканомікі, якая грунтуецца на фактах і статыстыцы, і прывядзе да новай хвалі рэпрэсій», - адзначыў Андрэй Салдатаў, эксперт у пытаннях расейскіх сілавых структур. Паводле яго слоў, засакрэчванне інфармацыі аб мабілізацыі, магчыма, з'яўляецца рэакцыяй на атакі ўкраінскіх дронаў - гаворка ідзе не столькі аб новым наборы, колькі аб утойванні дэталяў, такіх як размяшчэнне бункераў і планаў эвакуацыі ўрада.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках