7 лiстапада 2025, Пятніца, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баку сілавікі прыйшлі з ператрусам у офіс расейскага агенцтва Sputnik

9
У Баку сілавікі прыйшлі з ператрусам у офіс расейскага агенцтва Sputnik
Фота: report.az

Нягледзячы на ліквідацыю медыяў, расейскія прапагандысты працягвалі працаваць.

У Баку супрацоўнікі МУС прыйшлі з ператрусам у офіс пракрамлёўскага агенцтва «Sputnik Азербайджан». Пра гэта паведамляюць мясцовыя выданні APA і Report, піша «Настоящее время».

Прадстаўнік МЗС Азербайджана Айхан Гаджызадэ 24 лютага 2025 года казаў, што «Sputnik Азербайджан» ліквідавалі, а медыя можа атрымаць акрэдытацыю на працу аднаго карэспандэнта. Report піша, што нягледзячы на гэта, «выявілася, што агенцтва працягвала працаваць, а яго супрацоўнікі выходзяць на працу».

Баку пастанавіў скараціць колькасць супрацоўнікаў «Sputnik Азербайджан» з 40 да аднаго ў мэтах «аднаўлення балансу ва ўмовах, у якіх працуюць азербайджанскія дзяржаўныя выданні за мяжой, і замежныя журналісты» ў Баку.

Дачыненні паміж Азэрбайджанам і Расеяй абвастрыліся пасля таго, як 27 чэрвеня ў Екацярынбургу затрымалі больш за 50 чалавек азербайджанскага паходжання. Пры затрыманні загінулі, прынамсі, два чалавекі. Баку запатрабаваў прыцягнуць вінаватых да адказнасці, а МЗС Азербайджана выказаў расейскаму амбасадару «рашучы пратэст». Прадстаўніца расейскага МЗС Марыя Захарава пасля гэтага сказала, што затрыманыя — грамадзяне Расеі.

На гэтым фоне парламенцкая дэлегацыя Азербайджана пастанавіла не ўдзельнічаць у пасяджэнні камісіі Мілі мэджліса рэспублікі і Федэральнага сходу Расеі ў міжпарламенцкім супрацоўніцтве, а Мінкультуры Азербайджана скасавала ўсе супольныя культурныя мерапрыемствы, запланаваныя ў Азербайджане расейскімі дзяржаўнымі і прыватнымі ўстановамі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках