ЕЗ афіцыйна падоўжыў сектаральныя санкцыі супраць Расеі яшчэ на паўгода
1- 30.06.2025, 14:11
- 1,282

Пра гэта заявіла Кая Калас.
У ЕЗ абвесцілі афіцыйнае падаўжэнне сектаральных санкцый супраць Расеі яшчэ на паўгода.
Пра гэта ў Х напісала кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас, інфармуе “Европейская правда”.
Як адзначыла топ-дыпламат ЕЗ, ціск на Расею будзе працягвацца, пакуль яна не спыніць вайну супраць Украіны.
"Кожная санкцыя аслабляе здольнасць Расеі весці вайну", – адзначыла Калас.
Суразмоўца "Европейскай правды", каментуючы гэтае рашэнне, расказаў, што паводле вынікаў пісьмовай працэдуры ўсе 27 краін ЕЗ падпісалі дакумент аб падаўжэнні сектаральных санкцый.
"Такім чынам: санкцыі падоўжаны да 31 студзеня 2026 года", - дадаў ён.