На Менскай кальцавой знікла шыльда пра Курапаты
10- 30.06.2025, 14:39
- 7,534
Засталіся толькі дзіркі ў зямлі і сляды вандалізму.
На Менскай кальцавой аўтадарозе знікла шыльда пра Курапаты. Пра гэта напісала ў сваім канале даносчыца і прарасейская актывістка Вольга Бондарава, паведамляе euroradio.fm.
На шыльдзе было напісана "Месца гібелі ахвяр палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты 1930-1940". Цяпер на месцы, дзе яна стаяла, засталіся толькі дзве дзіркі ў зямлі.
Курапаты - месца, дзе НКУС расстрэльваў людзей у 1930-1940-х гадах.
У 2019 годзе ўлады знеслі крыжы па перыметры народнага мемарыяла ў Курапатах. Пазней было арганізавана дзяржаўнае "ўпарадкаванне тэрыторыі", падчас якога знеслі іншыя крыжы народнага мемарыяла.
Прапагандысты адстойваюць веру, быццам у Курапатах ляжаць ахвяры нацысцкіх растрэлаў. Хаця пракуратура яшчэ на пачатку 1990-х даказала, што там знаходзяцца парэшткі ахвяраў савецкага рэжыму.
