У Маскве адбыўся магутны выбух
9- 30.06.2025, 15:02
- 18,090

Пачаўся пажар.
У панядзелак, 30 чэрвеня, у Маскве адбыўся выбух, а потым пачаўся моцны пажар.
Пра гэта паведамляюць расейскія прапагандысты, публікуючы кадры з месца падзеі.
Таксама паведамляецца, што выбух адбыўся на вуліцы Пляханава ў Маскве. Папярэдне, ля дома № 17 падарваўся аўтамабіль.
Са слоў відавочцаў, яны чулі два выбухі. Агонь перайшоў на суседні будынак, там гарыць фасад з 1 па 3 паверх. На месцы машыны хуткай дапамогі і ратавальнікі.
Паводле ўдакладненых звестак узарваўся дызельны кацёл у кантэйнеры побач з будынкам.