Кіраўнік МЗС Нямеччыны: Пуцін здзекуецца, калі гаворыць пра мір
2- 30.06.2025, 15:25
- 3,184

Фота: Hannes P Albert / dpa / Global Look Press
Ёган Вадэфуль заклікаў узмацніць Украіну.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін здзекуецца, калі кажа пра "мір". Мір можа наступіць толькі тады, калі агрэсія будзе спынена і таму трэба ўзмацняць Украіну.
Як перадае карэспандэнт unian.net, пра гэта міністр замежных спраў Нямеччыны Ёган Вадэфуль сказаў у Кіеве на сумеснай прэс-канферэнцыі з міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Сібігам.
«Мы жадаем дапамагаць Украіне, каб яна вяла перамовы з пазіцыі сілы. Калі сёння Пуцін гаворыць пра мір - то гэта чыстая насмешка і здзек. Яго нібыта гатоўнасць да перамоваў з'яўляецца толькі шыльдай. Ён хоча захапіць усю Украіну і пасеяць страх у Еўропе», - падкрэсліў Вадэфуль.
Нямецкі міністр адзначыў, што апошнімі тыднямі Пуцін яшчэ больш узмацніў напады на Украіну.
Паводле яго слоў, жорсткасць Расеі паказвае, што гутарка ідзе пра напад на Украіну як свабодную дэмакратыю.
«Вы вельмі мужна супраціўляецеся. Пуцін бачыць гэта і разлічвае на тое, што нашая падтрымка аслабне, што нашая ўвага пераключыцца на новыя крызісы... І таму, я кажу вельмі выразна: у дачыненні да Нямеччыны Пуціну гэта не атрымаецца. Мы непахісна стаім на баку Украіны і будзем падтрымліваць вас датуль, пакуль гэта неабходна », - падкрэсліў кіраўнік МЗС Нямеччыны.