7 кастрычнiка 2025, aўторак, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы канфіскаваная нелегальна ўвезеная з Беларусі медыцынская прадукцыя

5
У Польшчы канфіскаваная нелегальна ўвезеная з Беларусі медыцынская прадукцыя

Аперацыя праводзілася з ўдзелам Інтэрпола.

З лістапада 2024 года па травень 2025-га супрацоўнікамі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы падчас кантрольных мерапрыемстваў канфіскавана амаль 60 тыс. адзінак фармацэўтычнай і іншай медыцынскай прадукцыі, нелегальна ўвезенай на тэрыторыю краіны, паведамляе "Позірк".

У паведамленні Нацыянальнай падатковай адміністрацыі адзначаецца, што больш за ўсё такой прадукцыі было дастаўлена ў Польшчу з Індыі і Украіны, далей ідуць ЗША, Паўднёвая Карэя, Расея і Беларусь.

Паведамляецца, што найбольшая група канфіскаваных тавараў - гэта "стрававальныя сродкі, сродкі для нервовай сістэмы, псіхастымулятары, антытрывожныя прэпараты, дыетычныя дадаткі, раслінныя прадукты і псіхатэрапеўтычныя сродкі".

Іншыя канфіскаваныя тавары ўключаюць “анабалічныя стэроіды, абязбольвальныя і прэпараты для лячэння іншых засмучэнняў”. Таксама канфіскаваныя "адсмоктвальнікі для ачысткі дыхальных шляхоў, хірургічныя прасціны, інгалятары, сагравальныя пластыры, іголкі і шпрыцы". Значную групу складалі ветэрынарныя тавары.

Кошт канфіскаванай прадукцыі перавысіў 800 тыс. злотых (больш за 220 тыс. даляраў).

Аператыўныя мерапрыемствы праводзіліся ў пунктах сартавання пасылак, аэрапортах, лагістычных цэнтрах, на памежных пераходах і дарогах.

Падкрэсліваецца, што канфіскаваная прадукцыя небяспечная для здароўя і жыцця, у асноўным яна прызначалася для спажыўцоў у Польшчы і іншых краінах ЕЗ.

У паведамленні гаворыцца, што аперацыя па канфіскацыі згаданых тавараў праводзілася па лініі Інтэрполу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках