10 лiпеня 2025, Чацвер, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дубаі паспяхова выпрабавалі паветранае таксі

3
У Дубаі паспяхова выпрабавалі паветранае таксі

Сэрвіс плануюць запусціць ва ўсім свеце.

Пол Сіяра, выканаўчы дырэктар Joby Aviation, паведаміў пра завяршэнне паспяховых пілатуемых выпрабаванняў паветранага таксі кампаніі ў Дубаі, якія наблізілі запуск першай камерцыйнай службы ўжо к канцу 2025 года, піша Financial Times (пераклад - сайт Charter97.org).

Амерыканская стартап-кампанія правяла серыю палётаў, падчас якіх апарат eVTOL здзяйсняў вертыкальны ўзлёт, пераход у гарызантальны рэжым і наступную вертыкальную пасадку. Гэтыя выпрабаванні сталі важным этапам падрыхтоўкі да камерцыйнага ўкаранення тэхналогіі. У красавіку Joby ужо правяла аналагічны пераходны палёт у Каліфорніі, але ў Дубаі кампанія ўпершыню праводзіць выпрабаванні ў межах праграмы перад запускам службы.

Сіяра адзначыў, што "людзі даўно чакаюць паветранае таксі, і цяпер стала зразумела, калі і як гэтыя паслугі пачнуць прыносіць карысць". Ён дадаў, што сэрвіс будзе запушчаны спачатку ў Дубаі, а потым распаўсюдзіцца ва ўсім свеце.

Joby заснаваная ў 2009 годзе і прыцягнула больш за $ 2 млрд. інвестыцый.Toyota таксама стала яе вытворчым партнёрам. Паветранае таксі кампаніі разлічана на пілота і на чатырох пасажыраў, развівае хуткасць амаль 320 км./г. У Міжнародным аэрапорце Дубая пачалося ўжо будаўніцтва першай камерцыйнай пасадачнай пляцоўкі.

Joby праходзіць сертыфікацыю ў мясцовым рэгулятары і працуе, каб адобрыла праект Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі ЗША (FAA). Кампанія чакае, што спачатку атрымае дазвол у Дубаі, а потым у ЗША.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках