Сабаленка атрымала 50-ю перамогу ў статусе першай ракеткі свету
9- 30.06.2025, 18:02
- 2,392

Беларуска выйшла ў другі раўнд Уімблдонскага турніру.
Трохразовая чэмпіёнка турніраў «Вялікага шалома» беларуская тэнісістка Арына Сабаленка атрымала 50-ю перамогу ў ролі першай ракеткі свету.
Юбілейная перамога здарылася на старце Уімблдона-2025. Сабаленка падолела канадку Карсан Брэнсцін (194-ы нумар рэйтынгу) з лікам 6:1, 7:5.
Сабаленка стала толькі дзявятай з гульцоў WTA, каму ўдалося перасячы мяжу 50 перамог, будучы першай ракеткай свету. Раней гэтага дабіваліся:
Марціна Хінгіс (Швэйцарыя);
Серэна Уільямс (ЗША);
Ліндсэй Дэвенпорт (ЗША);
Жусцін Энэн (Бельгія);
Караліна Вазняцкі (Данія);
Вікторыя Азаранка (Беларусь);
Эшлі Барці (Аўстралія);
Іга Cвёнтак (Польшча).