10 лiпеня 2025, Чацвер, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран забараніў кіраўніку МАГАТЭ з'яўляцца на сваіх ядзерных аб'ектах

Іран забараніў кіраўніку МАГАТЭ з'яўляцца на сваіх ядзерных аб'ектах
РАФАЭЛЬ ГРОСІ

Таксама забароненае выкарыстанне сістэмаў назірання.

Улады Ірана прынялі пастанову забараніць генеральнаму дырэктару Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Рафаэлю Гросі наведваць ядзерныя аб'екты краіны, а таксама адключыць камеры відэаназірання. Як паведамляюць СМІ, гэта звязана з тым, што ізраільскі ўрад нібыта атрымаў доступ да «канфідэнцыйных звестак» гэтых аб'ектаў, піша Politico (пераклад – сайт Charter97.org).

Пра гэта віцэ-спікер іранскага парламента Хамід Рэза Хаджы Бабаяй заявіў падчас пахаванняў высокапастаўленых вайскоўцаў і навукоўцаў-ядзернікаў, якія загінулі ў выніку нядаўніх ізраільскіх удараў.

Ізраіль наносіў удары па іранскіх ядзерных аб'ектах з дапамогай дронаў і самалётаў, спрабуючы прадухіліць стварэнне ядзернай зброі, што выклікала зваротныя ракетныя атакі з боку Ірана на ізраільскія гарады. Пасля дванаццацідзённага канфлікту было дасягнутае пагадненне аб спыненні агню.

Раней Іран дазваляў інспектарам МАГАТЭ праводзіць праверкі на сваіх ядзерных аб'ектах і ўстанаўліваў сучасныя камеры назірання ў рамках ядзернай угоды 2015 года з шэрагам сусветных дзяржаваў. Аднак пасля выхаду ЗША з пагаднення ў 2018 годзе Тэгеран некалькі разоў пагражаў адключыць сістэмы назірання падчас перамоваў па сваёй ядзернай праграме.

Новая пастанова Ірана можа значна ўскладніць міжнародны кантроль над ягонай ядзернай дзейнасцю.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках