Беларуска Сасновіч у трохгадзінным супрацьстаянні прайшла ў другое кола «Уімблдона»
2- 30.06.2025, 19:13
- 2,694

Далей – 13-я ракетка свету з Украіны.
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (107 ВТА) справілася з прадстаўніцай Францыі Варварай Грачовай (92 ВТА) у матчы першага кола «Уімблдона»-2025 – 6:4, 6:7 (5:7), 7:6 (10:8).
Сустрэча доўжылася тры гадзіны і 26 хвілінаў.
Наступнай спаборніцай Сасновіч стане 13-я ракетка планеты ўкраінка Эліна Світаліна.
На старце турніру Світаліна атрымала перамогу над вугоркай Ганнай Бондар (75 ВТА) з лікам 6:3, 6:1. Матч доўжыўся адну гадзіну і тры хвіліны.
Жаночы турнір «Уімблдона» праходзіць з 30 чэрвеня да 12 ліпеня. Ягонай дзейнай чэмпіёнкай з'яўляецца Барбара Крэйчыкава з Чэхіі.