11 лiпеня 2025, Пятніца, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўночнай Карэі паказалі фота ліквідаваных на вайне супраць Украіны вайскоўцаў

18
У Паўночнай Карэі паказалі фота ліквідаваных на вайне супраць Украіны вайскоўцаў

На здымках дыктатар КНДР «аплаквае» салдатаў.

У Паўночнай Карэі ўпершыню прызналі і паказалі ліквідаваных на вайне супраць Украіны вайскоўцаў.

Пра гэта піша Yonhap.

Былі апублікаваныя фота, на якіх лідпр КНДР Кім Чэн Ын «аплаквае» салдатаў.

Адзначаецца, што ўсе гэтыя фота паказалі на мерапрыемстве, арганізаваным Паўночнай Карэяй і Расеяй у Пхеньяне напярэдадні. Канцэрт быў прысвечаны першай гадавіне падпісання дамовы аб «ўсёабдымным стратэгічным партнёрстве». Яго наведаў сам Кім Чэн Ын і расейская міністарка культуры Вольга Любімава.

Увогуле там транслявалі ўсю храналогію разгортвання паўночнакарэйскіх войскаў на вайне супраць Украіны. Так, людзі ў зале змаглі ўбачыць акрываўлены нататнік вайскоўца КНДР, знойдзены на полі бою ў Курскай вобласці.

Сярод іншага, у КНДР раскрылі, што Кім Чэн Ын ухваліў аператыўныя планы для паўночнакарэйскіх войскаў у Курскай вобласці і загадаў ажыццявіць атакі паміж 22 кастрычніка і 22 снежня 2024 года.

Гэта першы выпадак, калі медыя Паўночнай Карэі паказалі відэазапісы і фатаграфіі сваіх жаўнераў, адпраўленых у Расею.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках