Зяленскі расказаў пра сітуацыю ў Сумскай і Курскай абласцях
- 30.06.2025, 20:23
- 3,188

Расейская задума не рэалізуецца.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 30 чэрвеня правёў нараду з вайскоўцамі і міністрам абароны пра сітуацыю на фронце. Падрабязнасці ён расказаў у Telegram.
Прэзідэнт паведаміў, што на Пакроўскім кірунку сканцэнтраваная значная расейская групоўка войскаў, адбываецца шмат штурмаў.
«Сумшчына – гэты кірунак абмеркавалі сёння асобна. Тыдзень таму вызначылі для нашых войскаў спецыяльныя задачы, канкрэтныя межы. На сёння пэўныя задачы цалкам рэалізаваныя», – заявіў Зяленскі. Ён падкрэсліў, што расейская задума наступу ў Сумскай вобласці не рэалізуецца.
Таксама сілы абароны Украіны прадаўжаюць актыўныя дзеянні ў рамках Курскай аперацыі, зазначыў прэзідэнт. Паводле ягоных словаў, мэта аперацыі забяспечваецца амаль на 10 месяцаў.
Таксама на пасяджэнні абмяркоўваліся пытанні ўкраінскіх дронаў – фінансаванне, выкананне кантрактаў, вытворчасць, пастаўкі.
«Дыпстрайкі, дроны-перахопнікі і ўсе віды дронаў для перадавой. Тэмп вытворчасці нарошчваем. У найбліжэйшы час буду гаварыць з кіраўнікамі Еўразвязу пра дадатковае фінансаванне для вытворчасці дронаў і супольных вытворчасцяў. Украінскае лідарства ў тэхналогіях вайны павінна быць і далей забяспечанае», – паведаміў Зяленскі.