8 лiпеня 2025, aўторак, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка вярнулася ў топ-100 рэйтынгу WTA

2
Азаранка вярнулася ў топ-100 рэйтынгу WTA
ФОТА: GETTY IMAGES

Сабаленка прадаўжае займаць пазіцыю лідаркі.

Вікторыя Азаранка, нягледзячы на паразу ад Ігі Свёнтэк у 1/8 фіналу ў нямецкім Бад-Хомбургу, вярнулася ў топ-100 найлепшых тэнісістак свету.

У абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) беларуска паднялася на 18 пунктаў і займае цяпер 87-ы радок. У яе актыве 774 набраныя балы, тыдзень таму было 689.

Яе суайчынніца Арына Сабаленка прадаўжае займаць пазіцыю лідаркі ў рэйтынгу. У актыве першай ракеткі свету, як і раней, 11640 заробленых балаў.

Беларускі Аляксандра Сасновіч і Ірына Шымановіч таксама крыху палепшылі свае пазіцыі. Сасновіч узнялася са 108-га на 107-ы радок рэйтынгу. У Шымановіч таксама плюс адзін радок і 169-е месца ў рэйтынгу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках