Беларусы знайшлі спосаб не прабіваць QR-коды на таварах
12- 30.06.2025, 21:14
- 18,814

Як гэта працуе?
Прабіваць QR-коды на касах неабавязкова – беларусы знайшлі спосаб абыйсці сістэму, паведамляе Blizko.by.
Зусім хутка беларусы пры аплаце на касах самаабслугоўвання будуць абавязаны счытваць коды маркіроўкі плюс да штрыхкодаў. Такая працэдура стане абавязковай ужо з 1-га ліпеня.
Аднак звычайныя пакупнікі новаўвядзенне не ацанілі. Працэс пакупкі задоўжваецца, а няшчасная маркіроўка можа быць размешчаная дзе заўгодна і памеру можа быць рознага.
Апошняя дэталь і дапамагла выявіць лайфхак. Але працуе ён з некаторымі агаворкамі.
Пакупнікі спрабавалі прабіць QR-код на глазураваным сырку, але ён быў настолькі маленькім, што ў сканера ніяк не атрымлівалася яго ўчапіць.
У такіх выпадках трэба звяртацца да адміністратара, і на гэты раз ён сапраўды дапамог.
Лайфхак заключаецца ў наступным: скануем штрыхкод другі раз. Сістэма тут жа выдае папярэджанне: «Знайдзіце адмысловую марку на тавары (падобная на QR-код), адскануйце марку сканарам».
Тут жа сказана (з памылкай): пры адсутнасці маркі на тавары неабходна звярнуцца да адміністратара.
Што ж рабіць? А нічога. Праз некалькі секунд на экране проста з'яўляецца зялёная кнопка «Дадаць тавар у чэк». Націскаем – і ўсё спрацоўвае як звычайна.
Працуе такая схема толькі з касамі ў крамах «Еўраопт». Хутчэй за ўсё гэта часовы баг і яго могуць у любы момант выправіць.
У Міністэрстве падаткаў і збораў сказалі, маркіроўка тавараў спецыяльнымі кодамі патрэбная для таго, каб змагацца з падробкамі і незаконным абаротам прадукцыі. Двухмерны код Data-Matrix дазваляе пакупнікам пераканацца ў якасці і легальнасці тавару.
Сістэма з кодамі працуе не толькі ў Беларусі, але і ў краінах ЕАЭС (Арменіі, Казахстане, Кыргызстане і Расеі).
Згодна з пастановай Саўміна, маркіроўцы падлягаюць такія тавары, як:
гарбата, кава, малочная прадукцыя, алей, ікра
сокі, вада, газіроўкі
піва, слабаалкагольныя напоі
абутак, тавары лёгкай прамысловасці, футравыя вырабы, гадзіннікі
аліва, шыны і покрыўкі пнеўматычныя гумовыя новыя, мыйныя сродкі
вадкасці для электронных сістэмаў палення
ноўтбукі, планшэты, прынтары, мабільныя тэлефоны, маніторы, тэлевізары і іншае.
Як часта ў беларускіх крамах былі праблемы з няякаснай і нелегальнай прадукцыяй, у МПЗ не ўдакладнілі.