УСУ ліквідавалі экс-трэнера каманды Расеі ў фрыстайле
8- 30.06.2025, 21:49
- 7,184

Мікіта Васільеў быў знішчаны пры штурме ўкраінскага населенага пункта Малінаўка.
Былы старэйшы трэнер каманды Расеі ў фрыстайле, камандзір дэсантна-штурмавога падраздзялення Мікіта Васільеў ліквідаваны ва Украіне.
Заслужаны трэнер Чувашскай Рэспублікі загінуў ва ўзросце 36 гадоў пры штурме населенага пункта Малінаўка, гаворыцца ў паведамленні.
Васільеў займаў пасаду старэйшага трэнера расейскай каманды цягам сямі гадоў, сярод тых, каго ён рыхтаваў, – пераможцы і прызёры буйных міжнародных спаборніцтваў.
У красавіку 2022 года чэмпіёнка свету ў фрыстайле ў дысцыпліне біг-эйр Анастасія Таталіна апублікавала ў «Спорт-Экспрэсе» адкрыты ліст на імя міністра спорту, у якім абвінаваціла Васільева ў «прыніжэнні, безадказнасці, абыякавасці да яе, абясцэньванні» яе дасягненняў. Пазней маці Таталінай заявіла аб дамаганнях у дачыненні да яе з боку трэнера.
У Міністэрстве спорту РФ паабяцалі правесці праверку, аднак яе вынікі не былі апублікаваныя. У чэрвені 2022 года з Васільевым не прадоўжылі кантракт і ён пакінуў пасаду трэнера ў расейскай камандзе.