Трамп падвысіў тарыфы на імпарт сталі і алюмінію ў ЗША
5- 4.06.2025, 9:53
- 3,274

Стаўкі выраслі да 50%.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб падвышэнні да 50% тарыфаў на імпарт сталі і алюмінію.
Пра гэта паведамляецца на сайце Белага дома.
Ва ўказе прэзідэнт адзначыў, што міністр гандлю прызнаў маштабы і ўмовы цяперашняга імпарту ў ЗША вырабаў са сталі такімі, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы краіны.
"Улічваючы сітуацыю, я надумаў павысіць стаўку мыты на імпарт сталёвых вырабаў і вытворных сталёвых вырабаў, а таксама алюмініевых вырабаў і вытворных алюмініевых вырабаў з 25% адваларнай мыты да 50% адваларнай мыты, пачынаючы з 00:01 па ўсходнім летнім часе 4 чэрвеня 2025 года”, - гаворыцца ў дакуменце.
Тарыфы на імпарт сталі і алюмінію
Злучаныя Штаты на сённяшні дзень займаюць другое месца ў свеце паводле аб'ёмаў імпарту сталі пасля Еўрапейскага Звзяу. Галоўнымі экспарцёрамі гэтага рэсурсу на амерыканскі рынак з'яўляюцца Канада, Бразілія, Мексіка і Паўднёвая Карэя.
У пачатку лютага Дональд Трамп увёў 25% мыту на ўвесь імпарт сталі і алюмінію без выключэнняў. Такім чынам улады спрабуюць стымуляваць адкрыццё новых прадпрыемстваў у краіне.
Новыя мыты запрацавалі ў сакавіку. Пад дзеянне ставак падпала металапрадукцыя, якая выкарыстоўваецца ў вытворчасці самых разнастайных тавараў - ад кухоннага начыння і кансервавай тары да легкавога транспарту.
У траўні Трамп анансаваў падвышэнне ўдвая мытных ставак на імпарт сталі і алюмінію ў ЗША.