Абанентаў беларускіх мабільных аператараў чакае рэвалюцыя
3- 4.06.2025, 10:15
- 9,650

МТС і А1 адключаюць папулярныя тарыфныя планы.
Адзін з мабільных аператараў Беларусі прыняў пастанову, якая можа стаць сюрпрызам для многіх кліентаў, піша tochka.by.
Іх чакаюць змены ў тарыфных планах. Дакладней, навіна закране адную з самых папулярных прапаноў ад МТС.
Адзначаецца, што ўжо з 10 чэрвеня аператар спыняе абслугоўванне тарыфных планаў «Безліміцішча», «Безліміцішча+», «Безліміцішча Х», «Безліміцішча 2.0».
Тыя кліенты, якія падлучаныя да іх, пасля гэтай даты могуць быць здзіўлены. Калі своечасова не паклапаціліся, то можна зрабіць нечаканае адкрыццё ў асабістым кабінеце.
Паведамляецца, што абаненты змогуць перайсці на актуальныя тарыфныя планы самастойна.
Калі чалавек не зменіць іх да названай даты, будзе аўтаматычна праведзеная змена на тарыф «#Безліміцішча» які найбольш блізкі параметрамі да закрытых.
На сайце МТС падкрэсліваецца, што кошт гэтага тарыфнага плана будзе складаць ад Br24,90 да Br36, 90. Акрамя таго, мабільны аператар пры пераходзе захавае ўсе акцыйныя ўмовы, дадзеныя кліенту раней.
Пры гэтым да 31 ліпеня 2025 года абаненты могуць самастойна выбраць любы іншы актуальны тарыфны план МТС і бясплатна перайсці на яго.
А1 таксама адключае тарыфныя планы
З 1 чэрвеня спынілася абслугоўванне не менш папулярнага ў А1 тарыфнага плана.
Паводле інфармацыі прэс-службы аператара, больш нельга будзе скарыстацца двума прапановамі. Яны называюцца «Без ліміту» і «без ліміту 2.0».
Да названай даты абаненты гэтага тарыфнага плану маглі самастойна перайсці на любыя актуальныя прапановы кампаніі.
Пры гэтым абаненты, якія не змянілі тарыфны план да 1 чэрвеня самастойна, былі аўтаматычна пераведзеныя на актуальны «Драйв анлім». Яго кошт складае Br33. Больш падрабязна з гэтай інфармацыяй аператар прапануе пазнаёміцца тут.