Дачка новага прэзідэнта Польшчы стала зоркай Сеціва
10- 4.06.2025, 17:21
- 37,900

Відэа з ёй набіраюць мільёны праглядаў.
Літаральна за некалькі хвілін 7-гадовая Кася Наўроцкая стала маленькай зоркай вялікай палітыкі. Падчас выступу бацькі, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы Караля Наўроцкага, няўрымслівая дзяўчынка «скрала шоў». Цяпер відэа з Катажынай сталі віруснымі і набіраюць мільёны праглядаў.
Падчас урачыстага выступу Наўроцкага дзяўчынка стаяла побач з бацькам і паводзіла сябе зусім нязмушана: рабіла міны, смяялася, паказвала жэст «сэрцайка» і ўвесь час нешта казала маме.
Караль Наўроцкі афіцыйна атрымаў перамогу ў другім туры выбараў 1 чэрвеня з вынікам 50,89% галасоў, выперадзіўшы мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага. Інаўгурацыя прызначаная на 6 жніўня. У Наўроцкага і ягонай жонкі Марты трое дзяцей: сыны Даніэль (22) і Антоній (15) і дачка Катажына (7).