NI: Рэальныя дасягненні Пуціна
23- 4.06.2025, 13:32
- 14,346

Усё, чаго Расея спрабавала пазбегнуць, дзякуючы ёй стала рэальнасцю.
NАТО пашырылася - уступілі Фінляндыя і Швэцыя, Балтыка ператварылася ў "возера NАТО", Еўропа нарэшце прачнулася ад сваёй абароннай спячкі, а Украіна стала другім паводле колькасці войскам у Альянсе і вытворцам перадавых узбраенняў, піша амерыканскае выданне The National Interest (пераклад - сайт Charter97.org).
"Дасягненні" Пуціна варта ўвекавечыць. Менавіта Пуцін - галоўны архітэктар беспрэцэдэнтных змен, якія ахапілі Украіну, Еўропу, Каўказ, Цэнтральную Азію і саму Расею.
Больш за тое, былыя постсавецкія дзяржавы, такія як Арменія і краіны Цэнтральнай Азіі, пачалі адыходзіць ад уплыву Масквы. Нават Турцыя, скарыстаўшыся паразай Чарнаморскага флоту РФ, умацоўвае сваё становішча ў рэгіёне.
Сама Расея, як адзначаецца ў артыкуле, таксама “змянілася”: дэмаграфічны крызіс, спустошаная эканоміка, адток мільёнаў спецыялістаў і залежнасць ад Кітая, Ірана і КНДР — усё гэта нібыта вынік “велічнай трансфармацыі”, ініцыяванай адным чалавекам.
Як іранічна падсумоўвае артыкул: "Пяць футаў сем цаляў, 80 кілаграмаў - гэты "ліліпуцін" сапраўды змяніў свет.