У Беларусі на таргі выставілі дом з шасцю прапісанымі ў ім непаўналетнімі
9- 4.06.2025, 11:45
- 4,400

Нерухомасць знаходзіцца ў Добрушскім раёне.
На таргі на пляцоўцы «Белюразабеспячэнне» выставілі дом у вёсцы Баршчоўка Добрушскага раёна. У доме зарэгістраваныя сем чалавек, сярод якіх - шасцёра непаўналетніх. Уладальніцай пазначаная жанчына.

Абцяжаранне - забарона здзяйснення рэгістрацыйных дзеянняў судовага выканаўцы, а таксама зарэгістраваныя ў доме — сем чалавек, сярод якіх шасцёра — непаўналетнія.

У аб'яве пазначана, што аднапавярховы аднабярвеністы з трыма верандамі жылы дом з надворнымі пабудовамі — склепам, чатырма хлявамі. Ён размешчаны на зямельным пляцы на 25 сотак.

Пры гэтым ёсць самавольныя будынкі.
Пачатковы кошт нерухомасці - 8200 рублёў. Таргі прызначаныя на 5 чэрвеня.