Польшча адзначае Дзень свабоды і грамадзянскіх правоў
- 4.06.2025, 12:21
- 1,476

Свята звязана з выбарамі 4 чэрвеня 1989 года як паваротным момантам на шляху да аднаўлення дэмакратыі.
36 гадоў таму, 4 чэрвеня 1989 года, у Польшчы прайшоў першы тур парламенцкіх выбараў, арганізаваных на ўмовах, узгодненых падчас перамоў за Круглым сталом. Гэта былі першыя ў пасляваеннай гісторыі краіны часткова свабодныя выбары ў Сэйм і цалкам свабодныя — у адноўлены Сэнат, паведамляе «Польскае радыё».
Сэнат быў скасаваны ў Польскай Народнай Рэспубліцы пасля сфальсіфікаванага рэферэндуму 1946 года. Пераканаўчую перамогу на выбарах 1989 года атрымала «Салідарнасць» пад кіраўніцтвам Леха Валенсы.
Упершыню з 1945 года да ўдзелу ў галасаванні была дапушчаная апазіцыя. Упершыню быў таксама абраны Сэнат, дзякуючы чаму Нацыянальны сход Польшчы стаў двухпалатным.
🗳️ Dziś mija 36 lat od częściowo wolnych wyborów do Sejmu oraz całkowicie wolnych do Senatu.
— Kancelaria Premiera (@PremierRP) June 4, 2025
🇵🇱 Na pamiątkę tego wydarzenia, 4 czerwca został ustanowiony Dniem Wolności i Praw Obywatelskich. pic.twitter.com/uu6YBlEtpc
Гісторык, прафесар Анджэй Пачкоўскі ў 2011 годзе назваў і падкрэсліў, што гэтыя выбары адлюстравалі сапраўдныя настроі грамадства і сталі выразным сігналам для камуністычнай улады:
«Гэта быў грамадскі адказ на тое, што было распрацавана і прапанавана за Круглым сталом. Ці выказалася грамадства з гэтай нагоды? Бо гэта быў пачатак будаўніцтва дэмакратыі. А значыць, меркаванне грамадства было самым важным. Маштаб гэтай перамогі азначаў сапраўдны накаўт - Камуністычная партыя страціла легітымнасць не толькі для кіравання, але і для самога існавання».
Вынікі выбараў змянілі палітычны ландшафт краіны. 24 жніўня 1989 года Тадэвуш Мазавецкі стаў першым несацыялістычным прэм'ер-міністрам у краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы з часоў заканчэння Другой сусветнай вайны. Следам за Польшчай перамены пачаліся і ў іншых краінах сацыялістычнага блока. Так пачалася так званая «восень народаў» у Еўропе, сімвалам якой стала падзенне Бэрлінскага муру 9 лістапада 1989 года.
4 чэрвеня ў Польшчы адзначаецца Дзень свабоды і грамадзянскіх правоў - дзяржаўнае свята, заснаванае Сэймам у 2013 годзе ў памяць аб лёсавызначальных выбарах 1989 года.