Лекар назваў дзве простыя звычкі для падвышэння бадзёрасці
9- 4.06.2025, 12:25
- 7,826

Яны зменяць вашае жыццё.
Адмова ад позняйвячэры і халодны душ раніцамі могуць значна падвысіць узровень бадзёрасці і палепшыць самаадчуванне цягам дня. Пра гэта заявіў гішпанскі тэрапеўт Аляксандр Алмас. Словы экспэрта падае выданне Daily Mirror.
Са слоў лекара, халодны душ адразу пасля абуджэння дапамагае арганізму хутчэй «ўключыцца» ў актыўны рэжым: холад стымулюе кровазварот, умацоўвае імунную сістэму і дае магутны зарад бадзёрасці.
Эфектыўнасць падобнага падыходу пацвярджае даследаванне, праведзенае ў 2023 годзе Борнмуцкім універсітэтам. Добраахвотнікі, якія правялі пяць хвілін у халоднай ванне, адзначалі падвышэнне ўзроўню актыўнасці, уважлівасці, натхнення і зніжэнне трывожнасці.
Яшчэ адна парада спецыяліста - адмовіцца ад ежы мінімум за тры гадзіны да сну. Алмас адзначае, што ў гэтым выпадку арганізм больш эфектыўна пераходзіць з працэсу стрававання на аднаўленне, што паляпшае якасць сну. Ранняя вячэра паляпшае якасць сну, што спрыяе падвышэнню бадзёрасці і працаздольнасці ўдзень. Акрамя таго, захаванне такога рэжыму дапамагае падтрымліваць нармальную вагу.