У Беларусі з'явіліся танныя чарэшні
5- 4.06.2025, 14:01
- 7,660

Праўда, з Узбекістана.
На галоўным менскім рынку да некаторых прадаўцоў сталі чэргі. А ўсё таму, што кошты некаторых ягад пайшлі ўніз, піша tochka.by.
Так, чарэшні з Узбекістана цяпер каштуюць па Br10,9 за кг. Ёсць варыянты па Br20.
Дарэчы, на гэтым рынку яшчэ нядаўна пакупнікі заўважалі цэннік у разы вышэйшы. Так, грэцкія чарэшні ў першай палове траўня прадаваліся па Br130-150 за кіло.
Грэцкія клубніцы цяпер прадаюцца за Br11,9. Ужо з'явіліся беларускія ягады - па Br10,9.
Яшчэ пару тыдняў таму гэтыя ягады прадавалі ад Br14 за кіло (а былі варыянты і наогул па Br40).