28 чэрвеня 2025, Субота, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Да канца гэтага года»: Палкоўнік УСУ назваў сцэнар заканчэння вайны

7
«Да канца гэтага года»: Палкоўнік УСУ назваў сцэнар заканчэння вайны
Алег Жданаў

Расея ўваходзіць у крутое піке.

Ваенны экспэрт і палкоўнік запасу УСУ Алег Жданаў адказаў, наколькі рэалістычнай выглядае перспектыва заканчэння вайны на працягу года і пры якіх умовах гэта магчыма. На думку экспэрта, важным момантам з'яўляецца тое, што фінансава-эканамічная сітуацыя ў РФ уваходзіць у крутое піку.

Нават кіраўнік расейскага Цэнтрабанка афіцыйна прызнае рэцэсію: яны не ў стане стрымаць інфляцыю, яшчэ і да таго ж у іх калапс з коштамі.

«Напрыклад, калі Пуцін праводзіў нядаўнюю відэаканферэнцыю і сярод іншага сказаў, што трэба тэрмінова купіць бульбу ў беларусаў. Лукашэнка адказаў: «А ў мяне няма - вы яе ўжо ўсю выкупілі». У Расеі цана на бульбу вырасла на 173%. Там цяпер разгараецца агароднінны крызіс, і кошты на гародніну б'юць рэкорды», - заявіў Жданаў у размове з «Галоўрэдам».

У РФ пачаўся бульбяны крызіс: кошты выраслі ў 4 разы, а прадукт стаў раскошай

Акрамя гэтага, як нагадвае экспэрт, не варта забываць, што эканоміка РФ пераведзеная на вайсковыя рэйкі. Менавіта з гэтай прычыны няма тавараў народнага спажывання. На сённяшні дзень калос на гліняных нагах пад назвай Расейская Федэрацыя вельмі хістаецца, мяркуе экспэрт.

«Уліванні ў вайсковы-прамысловы комплекс даюць эфект толькі на першым этапе, калі пачынаюць вырабляцца тавары. Плюс занятасць насельніцтва і рост дабрабыту. Але літаральна праз паўгода трэба нарошчваць вытворчасць тавараў народнага спажывання, каб людзі маглі рэалізаваць грошы, якія яны зарабляюць. Інакш інфляцыя пачынае з'ядаць усё. У РФ запусцілі варштат, бо інакш напоўніць бюджэт не ўдаецца. За пяць месяцаў гэтага года Расея ўжо трэці раз праводзіць секвестр бюджэту», - кажа Жданаў.

Рэзюмуючы, экспэрт не выключае, што да канца гэтага года мы можам чакаць сацыяльных бунтаў у Расеі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках