Нелегалы пачалі закідваць польскія патрулі дымавымі шашкамі
11- 4.06.2025, 14:46
- 6,028

Відэафакт з мяжы Беларусі і Польшчы.
Нелегалы, якія спрабавалі перасекчы мяжу Польшчы і Беларусі, учора некалькі разоў кідалі ў польскія патрулі небяспечныя прадметы. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Падляскага аддзела памежнай аховы Польшчы.
На гэты раз у ход пайшлі таксама дымавыя шашкі.
Усяго ж за 3 чэрвеня мяжу спрабавалі парушыць 160 разоў.