23 чэрвеня 2025, панядзелак, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NBC: Судна Кім Чэн Ына давялося падымаць уручную

9
NBC: Судна Кім Чэн Ына давялося падымаць уручную

Choi Hyun перакуліўся падчас няўдалага запуску

Паўночная Карэя, паводле звестак амерыканскіх аналітыкаў, вярнула ў вертыкальнае становішча свой новы эсмінец класа Choe Hyun, які часткова перакуліўся падчас няўдалага запуску 21 траўня. Пра гэта паведаміла даследчая праграма 38 North, якая займаецца аналізам сітуацыі ў КНДР, піша NBC News (пераклад - сайт Charter97.org).

Лідар краіны Кім Чэн Ын, які асабіста прысутнічаў на цырымоніі, назваў тое, што адбылосяі «абразай нацыянальнай годнасці» і паабяцаў пакараць адказных за інцыдэнт. Паводле інфармацыі паўночнакарэйскіх крыніц, некалькі чыноўнікаў ужо затрыманыя.

На спадарожнікавых здымках ад 2 чэрвеня відаць, што судна, вагой 5000 тон, прыведзеная ў вертыкальнае становішча. Адзначаецца, што працы ўздыму праводзіліся ўручную — з выкарыстаннем лін і, магчыма, аэрастатаў. Нос карабля па-ранейшаму застаецца на сушы, і, як мяркуецца, пашкоджаны санарны адсек.

Для паўнавартаснага рамонту эсмінец спатрэбіцца вывесці з вады, але ў порце Чхонджын, дзе адбывалася цырымонія, няма неабходнай інфраструктуры, такой як плывучы або стацыянарны док, удакладняюць спецыялісты. Суднаверф на ўсходнім узбярэжжы ў асноўным займаецца будаўніцтвам рыбалавецкіх і грузавых судоў і не мае досведу запуску ваенных караблёў такога памеру.

Раней Кім Чэн Ын загадаў закончыць аднаўленне эсмінца да пачатку пасяджэння «Працоўнай партыі Карэі», якое чакаецца ў чэрвені.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках