На ўскраіне Гародні заўважылі мядзведзя
1- 4.06.2025, 14:57
- 2,992

Паляўніцтвазнавец выявіў свежыя сляды драпежніка.
Жыхары Гародні паведамілі аб нечаканай сустрэчы: сёння ў лясным масіве паміж паселішчам Гожа і мікрараёнам Зарыца заўважылі мядзведзя. Інфармацыю пацвердзілі спецыялісты мясцовага лясгаса: паляўніцтвазнавец выявіў свежыя сляды драпежніка.
Улады запэўніваюць, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, аднак просяць грамадзян быць асцярожнымі пры наведванні лясных тэрыторый у гэтым раёне.