Еўразвяз ухваліў пераход Балгарыі на еўра
1- 4.06.2025, 15:30
- 2,034

Сафія можа далучыцца да еўразоны з 1 студзеня 2026 года.
Еўрапейская камісія і ЕЦБ у сераду ўхвалілі пераход Балгарыі на еўра з 2026 года, што зробіць яе дваццаць першай краінай-удзельніцай валютнага блока, паведамляе Reuters.
У дакладзе аб канвергенцыі, які апісвае адпаведнасць эканомікі Балгарыі астатнім краінам еўразоны, Еўракамісія паведаміла, што Сафія выканала ўмовы, неабходныя для пераходу на адзіную валюту, якую выкарыстоўваюць 347 мільёнаў жыхароў 20 еўрапейскіх дзяржаў.
«Сёння Еўрапейская камісія прыйшла да высновы, што Балгарыя гатовая перайсці на еўра з 1 студзеня 2026 года - гэта ключавы этап, які зробіць яе дваццаць першай дзяржавай-чальцом еўразоны», - гаворыцца ў заяве Еўракамісіі.
У асобным дакладзе Еўрапейскі Цэнтрабанка таксама пацвердзіў, што Балгарыя адпавядае крытэрам уступлення ў еўразону.