26 чэрвеня 2025, Чацвер, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі раскрытыкаваў "мемарандум" РФ

4
Зяленскі раскрытыкаваў "мемарандум" РФ

Яго рыхтавалі людзі нізкага ўзроўню..

"Мемарандум" Расейскай Федэрацыі, які быў перададзены Украіне на перамовах у Стамбуле “рыхтавалі людзі нізкага ўзроўню”.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.

Паводле ягоных слоў, “мемарандум” парушае Венскую канвенцыю 1969 года, права на міжнародныя перамовы. Бо ў трэцім пункце гэтага дакумента гаворыцца аб адмове ад будучых міжнародных перамоў.

“Яшчэ раз падкрэсліваю, дакумент рыхтавалі людзі нізкага ўзроўню. Каманда, якая з расейскага боку праводзіць дыялог з украінскай, не таго ўзроўню. Не толькі не прымаюць пастаноў, але і не маюць адпаведных ведаў, што адбываецца ў міжнародным праве і ва ўкраінскім заканадаўстве”, - кажа прэзідэнт Украіны.

На думку Зяленскага, калі Расея просіць Украіну выходзіць з любых звязаў, то і Расея павінна выйсці з АДКБ.

Калі яны просяць нас выйсці з любых звязаў, я пракаментаваў... Расея, якая ёсць сёння ў АДКБ (Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы - рэд.)

Таксама адным з пунктаў расейскага "мемарандума" з'яўляецца тое, што Украіна з'яўляецца краінай, якая не валодае ядзернай зброяй і забарону на выкарыстанне ядзернай зброі.

"Гэта падобна проста на спам, гэта так і ёсць, каб заспаміць, паказаць, што яны робяць. Відавочна накіравана на ўнутраны неспрактыкаваны электарат і палітычны піяр. Усе ведаюць, што мы нічога не размяшчаем, ніякай адпаведнай зброі, у нас яе няма. З 1994 года ў кантэксце Будапешцкага мемарандума і з'яўляемся стараной дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Наш статус абсалютна зразумелы", - заявіў Зяленскі.

Ён адзначыў, што гэта наадварот, Расеі “не трэба распаўсюджваць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі”.

“Калі пра расейскую мову, то ўсе ведаюць, што ў нас ёсць адна адзіная дзяржаўная мова - украінская. А тое што яны зноў "непакояцца" пра рускамоўнае насельніцтва, выглядае дзіўна, бо яны знішчаюць рэгіёны, якія ў большасці і былі рускамоўныя. Таму гэта чарговым разам падобна на крывавы піяр расейскай стараны”, - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках