СМІ паведамляюць пра затрыманні кіраўніка камітэта аховы здароўя Менска
9- 4.06.2025, 17:09
- 9,012

Магчыма, за хабар.
Стала вядома пра затрыманне кіраўніка камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама Ігара Юркевіча. Як мяркуецца, гаворка ідзе аб атрыманні хабару, піша Tochka.by са спасылкай на свае крыніцы.
Выданне адзначае, што Ігар Юркевіч, які ўжо другі раз у кар'еры займае гэтую пасаду, з мінулага тыдня не выходзіць на працу, хоць на сайце Камітэта яшчэ паказаны старшынёй.
Паведамляецца, што ў Міністэрстве аховы здароўя адмовіліся ад каментароў. На пытанні журналістаў выдання пакуль таксама не адказваюць сілавыя структуры і гарадскія ўлады.