Стала вядома, за колькі ў траўні купілі самую дарагую кватэру ў Менску
2- 4.06.2025, 17:37
- 3,552

З вокнаў прэміяльнай жылой плошчы бачныя Дразды.
У траўні ў жылым комплексе D3 на праспекце Пераможцаў купілі шасціпакаёвую кватэру за 903,7 тысячы даляраў. Яна была самай дарагой кватэрай, прададзенай у траўні ў Беларусі, піша Realt.
Жылы комплекс прэміум-класа D3 знаходзіцца на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Ратамскай у Лебядзіным.
Жылы комплекс складаецца з трох каркасна-блокавых дамоў па 26 паверхаў. Першы дом здалі ў 2017 годзе, апошні — у 2019-ым. Забудоўшчык-СТАА «СвітХоум» (кампанія з замежным капіталам).
Плюс - тут пабудаваны паркінг і камерцыйныя памяшканні на двух першых паверхах. Усё зроблена ў адпаведнасці са статусам і цэнамі жытла: закрытая тэрыторыя, вентыляваныя фасады, клуб жыхароў, консьерж і іншае.
А яшчэ - выдатны від на вадасховішча Дразды.
Тут, у доме на адрасе пераможцаў, 135б (які бліжэй да праспекта) і прадалі самую дарагую кватэру месяца. Гэта жыллё плошчай амаль 264 квадратныя метры на высокім паверсе. Кошт за кватэру - 903,7 тысячы даляраў. За метр - 3425 даляраў.





