28 чэрвеня 2025, Субота, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трызубец над Чорным морам: Французскія Mirage 2000 здзейснілі феерычны палёт

9
Трызубец над Чорным морам: Французскія Mirage 2000 здзейснілі феерычны палёт

Фотафакт.

Французскія знішчальнікі Mirage 2000 здзейснілі дэманстрацыйны палёт над Чорным морам.

Пра гэта паведамляюць Паветраныя сілы УСУ.

Як адзначылі ў Паветраных сілах, асаблівасцю палёту была ягоная траекторыя: знішчальнікі рухаліся па маршруце, які сімвалічна маляваў трызубец, нацыянальны герб Украіны.

«Гэты маршрут адразу ж быў заўважаны на такіх агульнадаступных платформах адсочвання палётаў, як Flightradar24», – пішуць Паветраныя сілы.

Адзначаецца, што яго зафіксавалі не толькі расейскія радары, але і мільёны карыстальнікаў па ўсім свеце.

«Гэты жэст з'яўляецца дэманстрацыяй падтрымкі, салідарнасці і стратэгічнага партнёрства з Украінай. Для Украіны гэты жэст мае больш, чым проста сімвалічнае значэнне. Ён ілюструе міжнародную падтрымку і гатоўнасць да дзеянняў нашых хаўруснікаў», – падпісанае фота.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках