29 чэрвеня 2025, Нядзеля, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па ўсёй Расеі пачалі масавыя праверкі фураў на дарогах

21
Па ўсёй Расеі пачалі масавыя праверкі фураў на дарогах

У РФ паніка пасля ўдараў УСУ па стратэгічных аэрадромах.

Расейскія сілавыя структуры рэзка ўзмацнілі праверкі грузавікоў на дарогах пасля беспрэцэдэнтнага нападу Украіны на аэрадромы стратэгічнай авіяцыі РФ, які адбыўся ў нядзелю.

У Сібіры на стацыянарных і мабільных пастах ДПС пачаліся масавыя праверкі фураў, а па ўсёй Расеі – праверкі фураў з чэлябінскімі нумарамі, расказалі The Moscow Times крыніцы на рынку лагістыкі. Паводле словаў прадстаўніка кампаніі-аўтаперавозніцы, супрацоўнікі ДПС ускрываюць грузавікі, і нават тыя, што запячатаныя мытнымі пломбамі, чаму даводзіцца пераафармляць дакументы.

Праверкі праходзяць, сярод іншага, у Чэлябінскай і Іркуцкай абласцях, гавораць лагісты. «Учора адзін наш кіроўца ў агульнай колькасці дзесяць гадзінаў прастаяў на трох пастах – і нікога не хвалявала, што яго ўжо праверылі», – скардзіцца мэнэджар транспартнай кампаніі.

Дроны, якімі УСУ нанеслі ўдар па авіябазах ў чатырох расейскіх рэгіёнах, паводле звестак следства, захоўваліся на складзе ў Чэлябінску, куды яны маглі патрапіць з Кітая праз мяжу з Казахстанам. Да аэрадромаў іх даставілі ў фурах з чэлябінскімі нумарамі. Паводле падазрэння ў арганізацыі дыверсіі ў вышук быў абвешчаны 37-гадовы жыхар Чэлябінскай вобласці Арцём Цімафееў, які летась зарэгістраваў ІП у грузаперавозках.

Як расказалі лагісты, літаральна на наступны дзень пасля нападу на аэрадромы на сухапутных памежных КПП з Кітаем і Манголіяй быў больш жорсткім кантроль грузаў. «Нашы крыніцы на мытні і ў сілавых установах кажуць, што ўзмоцнены кантроль прадоўжыцца мінімум месяц, а можа і назаўжды», – асцерагаецца супрацоўнік буйной транспартнай кампаніі.

Аперацыя «Павуціна» рыхтавалася больш за паўтара года: СБУ таемна завезла невялікія беспілотнікі-квадракоптары на тэрыторыю Расеі, расказалі The Wall Street Journal і Financial Times прадстаўнікі ўкраінскай выведкі. Потым гэтак жа кантрабандай былі дастаўленыя драўляныя кантэйнеры, у якія дроны змясцілі перад атакай. Калі прыйшоў час наносіць удар, кантэйнеры паставілі на грузавікі, каб падагнаць іх бліжэй да аэрадромаў. Потым дыстанцыйна адкрылі вечкі кантэйнераў, і дроны вылецелі для ўдару па цэлях.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках