Фізікі стварылі самую маленькую скрыпку ў свеце
1- 4.06.2025, 21:22
- 3,504

Навошта?
У Лафбара, Вялікая Брытанія, фізікі вырабілі «самую маленькую ў свеце скрыпку» – металічную мініяцюру памерам усяго 35 на 13 мікронащ. Гэта менш за дыяметр чалавечага воласа і ў дзясяткі разоў менш за мілых мікраскапічных вадзяных мядзведзяў – ціхаходак, піша часопіс PHYS.

Стварэнне скрыпкі заняло некалькі месяцаў. Працэс пачаўся з пакрыцця малюсенькага крамянёвага чыпа двума пластамі спецыяльнага матэрыялу – рэзісту. Потым уключаецца NanoFrazor – нана-гравёр. Яго найтанчэйшы нагрэты наканечнік прапальвае форму скрыпкі з дакладнасцю да нанаметра.
Пасля тручэння падкладку пакрываюць плацінай, змываюць рэшту рэзісту – і на чыпе застаецца зграбная серабрыстая мікраскрыпка. Убачыць яе можна толькі пад мікраскопам. Усё гэта праходзіць у герметычнай сістэме з маніпулятарамі і абаронай ад пылу і вільгаці – любое забруджванне здольнае знішчыць структуру.
Мініятурная скрыпка стала толькі першым крокам. Даследчая група ўжо працуе над двума праектамі: д-р Наомі Леа вывучае, як цеплавыя градыенты можна выкарыстоўваць для энэргаэфектыўных вылічэнняў.
Другі праект д-ра Фасіла Дэжэне вывучае квантавыя матэрыялы як альтэрнатыву традыцыйным магнітным назапашвальнікам. Сучасныя жорсткія дыскі ўжо ўперліся ў мяжу шчыльнасці інфармацыі – чым меншы магнітны біт, тым складаней захаваць яго ўстойлівасць. Квантавыя матэрыялы могуць змяніць гэтую гульню. І тут зноў патрэбны дакладны кантроль, які дае наналітаграфія.