16 лiпеня 2025, Серада, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчаныя СБУ бамбавікі Ту-95 былі падрыхтаваныя ракетамі для абстрэлу Украіны

3
Знішчаныя СБУ бамбавікі Ту-95 былі падрыхтаваныя ракетамі для абстрэлу Украіны

Расейскія самалёты мелі на вонкавых падвесах ракеты Х-101.

Стратэгічныя бамбавікі Ту-95МС войскі РФ перад знішчэннем на аэрадромах базавання былі ўжо падрыхтаваныя крылатымі ракетамі Х-101 для ўдару, магчыма, па Украіне.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на відэа з камер украінскіх дронаў-камікадзэ, якое апублікавала СБУ.

Мяркуючы з кадраў відэа, прынамсі частка бамбавікоў мела на вонкавых падвесках ракеты Х-101.

Таксама аб імавернай падрыхтоўцы стратэгічнай авіяцыі расейцаў да баявых вылетаў кажуць поўныя бакі самалётаў, паліва з якіх стала прычынай вялікіх пажараў на атакаваных ударнымі дронамі аэрадромах.

Нагадаем, Служба бяспекі Украіны ў нядзелю, 1 чэрвеня, атакавала некалькі расейскіх аэрадромаў, дзе базавалася стратэгічная авіяцыя ворага.

У выніку ўдараў дронамі быў пашкоджаны 41 самалёт стратэгічнай авіяцыі РФ, сярод якіх-А-50, Ту-95, Ту-22 М3 і Ту-160.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках