Дэталёвы партрэт расейскай ганьбы
11- Аляксандр Няўзораў
- 5.06.2025, 14:28
- 28,070

Тут няма ШІ і дамалёвак.
NАТО пацвердзіла знішчэнне 40 бартоў у выніку аперацыі СБУ «Павуцінне».
Прадстаўнік кіраўніцтва альянсу заявіў, што паводле падлікаў NATO, а не Украіны «прынамсі 40 самалётаў былі пашкоджаныя. Ад 10 да 13 самалётаў цалкам разбураныя».
Сярод пашкоджаных расейскіх самалётаў у NATO ідэнтыфікавалі 15 стратэгічных бамбавікоў Ту-95, 20 самалётаў Ту-22 і як мінімум адзін самалёт ДРЛС А-50, якіх войска РФ мае на ўзбраенні толькі некалькі штук.
А вось і дэталёвы, у ідэальнай якасці, «партрэт расейскай ганьбы» 1 чэрвеня. Тут няма ШІ і дамалёвак - толькі чыстыя здымкі.
Абсалютна зразумела тое, што кожны аб'ект, незалежна ад схаванасці яго аўтапокрыўкамі можа быць знішчаны з д'ябальскай, дзівоснай дакладнасцю.
Гэта тычыцца не толькі стратэгічнай авіяцыі, але практычна ўсяго, чым сягоння выхваляецца пуцінізм.
Вялікагрузы - далёка не адзіны спосаб дастаўкі усялякіх мілых маленькіх смертаносцаў.
Аляксандр Няўзораў, «Телеграм»