29 чэрвеня 2025, Нядзеля, 2:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дапамога Украіне паводле «дацкай мадэлі» павялічыцца да €1,3 мільярда

Дапамога Украіне паводле «дацкай мадэлі» павялічыцца да €1,3 мільярда
Рустем Умеров

Умераў абмеркаваў з краінамі-партнёрамі абаронныя патрэбы.

Абаронная падтрымка Украіны паводле «дацкай мадэлі» будзе маштабавацца да 1.3 мільярда еўра ўжо ў 2025 годзе. Частка гэтых сродкаў паступіць ад даходаў з замарожаных расейскіх актываў.

Як інфармуе Цензор.НЕТ, пра гэта паведаміў у Фэйсбуку міністр абароны Украіны Рустэм Умераў.

"Гэта інвестыцыя ў нашу перамогу - у зброю, якая вырабляецца ва Украіне, у бяспеку ўсёй Еўропы", - падкрэсліў Умераў.

Як будзе выдавацца дапамога

Першая рата - 428 мільёнаў еўра ад Даніі, Швэцыі, Канады, Нарвэгіі і Ісландыі. Грошы ўжо ў найбліжэйшы час паступяць на вытворчасць украінскай зброі: артылерыя, ударныя дроны, ракеты і супрацьтанкавыя сродкі, створаныя ва Украіне для нашых ваяроў.

Гэта пастанова - вынік нашай размовы з калегам і сябрам Траэльсам Лундам Паўльсэнам, міністрам абароны Даніі.

Што такое «Дацкая мадэль»

«Дацкая мадэль» - гэта ўнікальны механізм прамой падтрымкі ўкраінскага АПК. Гэта - давер да нашага войска, прызнанне магчымасцяў нашых вытворцаў і рэальны ўклад ва ўмацаванне Сіл абароны Украіны.

«Мы таксама рыхтуем новыя стратэгічныя пастановы - і для інвестыцый ўкраінскіх кампаній у краінах «Рамштайн», і для разгортвання вытворчасцяў еўрапейскіх абаронных кампаній ва Украіне», - напісаў Умераў.

Таксама кіраўнік Мінабароны падзякаваў Даніі за лідарства. І асабліва міністру Пвульсэну за непахісную падтрымку Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках